УСУ скавалі 55 тысячаў расейцаў у Курскай вобласці
1- 4.01.2025, 15:24
- 6,746
Ваенны эксперт раскрыў падрабязнасці.
У выпадку ўварвання расейцаў з Курскай вобласці РФ у Сумскую вобласць паўторыцца «сцэнар Харкаўшчыны». Як растлумачыў ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка, такая сітуацыя магчымая толькі пры ўмове страты кантролю УСУ над адпаведнай часткай Курскай вобласці.
Каваленка адзначыў, што расейскія акупанты прадаўжаюць спрабаваць вярнуць кантроль над Курскай вобласцю. На сённяшні стан Сілы абароны Украіны кантралююць прыкладна 482 кв. км, яшчэ 157 кв. км – «шэрая зона».
Аглядальнік удакладніў, што гаворыць пераважна пра Суджанскі раён.
«Цяпер у Курскай вобласці засяроджана ад 50 да 55 тысячаў асабовага складу расейскіх акупацыйных войскаў. І ім вельмі складана ўдаецца нават на сваёй уласнай тэрыторыі праводзіць наступальныя дзеянні. Мы бачым, як са жніўня яны праводзяць гэтую аперацыю, маючы вялізныя страты. На сённяшні стан страты расейскіх акупантаў у Курскай вобласці ўжо перавышаюць агульную колькасць групоўкі “Курск” на стан 6 жніўня», – сказаў аглядальнік.
Каваленка ўдакладніў, што 6 жніўня, калі УСУ ўвайшлі на Куршчыну, гэтая групоўка ворага складала ад 10–11 тысячаў асабовага складу, а страты склалі прыкладна 38 тысячаў салдатаў. Аднак, як мяркуе аналітык, акупанты будуць спрабаваць і надалей вярнуць сабе зону кантролю, але ў Сілаў абароны ёсць адпаведная задача ўтрымліваць у Курскай вобласці свае пазіцыі.
«Гэта сапраўды момант скоўвання, які цяпер не дае расейскім акупантам паўнавартасна не толькі вярнуць частку Курскай вобласці, але і пачаць наступальныя дзеянні ў Сумскай вобласці», – канстатаваў эксперт.