6 студзеня 2025, панядзелак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі банкрутуе звязаная з распрацоўкай відэасістэмаў сачэння кампанія

16
У Беларусі банкрутуе звязаная з распрацоўкай відэасістэмаў сачэння кампанія

Яе прадукцыя дапамагала сілавікам.

У Беларусі банкрутуе кампанія «Астра-Лабс Бел». Гэта вынікае з Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве. Гэтая фірма займалася распрацоўкай абсталявання для фіксацыі парушэння правілаў дарожнага руху, а таксама займалася агульнай сістэмай відэаназірання на вуліцах гарадоў.

У Эканамічны суд Менска з заявай аб прызнанні кампаніі банкрутам звярнулася інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў. Прычына – «Астра-Лабс Бел» завінавацілася ў дзяржбюджэт больш за 408,7 тыс. рублёў. Гэта вынікае з судовага дакумента. Пры гэтым маёмасці ў фірмы не выявілі, а апошняя аперацыя з рахункамі ў яе была ў траўні 2023 года.

24 снежня летась Эканамічны суд Менска пачаў справу аб банкруцтве і адкрыў конкурсную вытворчасць «Астра-Лабс Бел». Гэта працэдура эканамічнай неплацежаздольнасці. Яе праводзяць для таго, каб задаволіць патрабаванні крэдытораў, абараніць правы даўжніка, а таксама крэдытораў пры санацыі (аздараўленні). Калі немагчыма правесці санацыю або адсутнічаюць для яе падставы, то запускаецца ліквідацыйная вытворчасць даўжніка.

Кампанія «Астра-Лабс Бел» працуе з 2017 года і належыць расейцу Вадзіму Стральчуку. Яе асноўнай дзейнасцю ўказаная вытворчасць электронных платаў. Яна таксама займалася стварэннем і распрацоўкай комплексаў фотавідэафіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху, паркоўкі.

Як паведамляецца на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, гэтая фірма таксама ўдзельнічала ў стварэнні сістэмаў маніторынгу лясных рэсурсаў і сельскагаспадарчых угоддзяў, а таксама «Бяспечнага горада». Гэта сістэма відэаназірання ў гарадах, з якой дзяржорганы, у тым ліку сілавікі, атрымліваюць інфармацыю пра правапарушэнні і іншыя інцыдэнты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках