У акупаваным Севастопалі аб'явілі НС
3- 4.01.2025, 18:02
- 5,986
Праз мазут на пляжах.
У акупаваным Севастопалі 4 студзеня абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі "рэгіянальнага значэння". Пра гэта паведаміў так званы "кіраўнік" Севастопаля Міхаіл Разважаеў.
"Падкрэслю: масавага забруджвання берагавой лініі ў Севастопалі няма, але сляды мазуту выяўляюць у розных месцах, іх мы аператыўна ліквідуем. На беразе пляжа "Зорны бераг" быў знойдзены мазут на плошчы амаль 100 кв.м. Ратавальнікі ПСП "Поўнач" і мясцовыя жыхары прыбралі тэрыторыю. На беразе пляжу "Блакітная бухта" таксама выяўленыя плямы мазуту", - напісаў ён.
З ягоных слоў, у Арлоўцы ў вадзе знойдзены невялікія плямы нафты і мазуту на беразе працягласцю амаль 760 метраў па берагавой лініі ўсяго пляжа "Нахімавец".
"Агулам: аператыўны штаб па сітуацыі ўзначальваю асабіста, сёння ў Севастопалі аб'яўлены рэжым НС рэгіянальнага значэння. Нагадваю, што Чарнаморска-Азоўскае марское ўпраўленне Федэральнай службы па наглядзе ў сферы прыродакарыстання і наш Севпрыроднадгляд працягваюць весці маніторынг сітуацыі. Абследуецца ўся берагавая лінія", - дадаў Разважаеў.