Для Лукашэнкі адбылася вельмі непрыемная падзея
17- 5.01.2025, 11:07
- 50,386
Страшны сон дыктатара спраўджваецца.
З пачатку 2025 года старшынства ў Еўрапейскім Звязе перайшло да Польшчы, а Беларусь прыняла часовае старшынства ў ЕАЭС.
- Старшынства Польшчы - дастаткова важная рэч, але я б не перабольшваў яго значэнне, таму што ў пэўнай ступені гэта старшынства фармальнае, - цытуе гісторыка і палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана «Салідарнасць». - Відавочна, што Польшча ў гэтыя паўгода скарыстаецца магчымасцю прасоўваць некаторыя тэмы, але мы ведаем, як прымаюцца пастановы ў Еўрапейскім Звязе.
Варшава можа прапанаваць нейкую тэму, але наколькі яе падтрымаюць іншыя - пытанне адкрытае. І ўсё ж для дэмакратычнай Беларусі гэта важная падзея, бо Польшча ва Усходняй Еўропе ў прынцыпе і ў Беларусі ў асабліва зацікаўлена значна больш, чым Вугоршчына.
Для Лукашэнкі гэтая падзея непрыемная ў тым сэнсе, што зараз ён відавочна разлічвае на паляпшэнне стасункаў з Еўропай. А старшынства Польшчы, той краіны, якая асабліва крытычна ставіцца да ягонага рэжыму, тут не вельмі прыемнае, ён гэта разумее.