У Курскай вобласці ліквідавалі расейскага шпіёна
14- 5.01.2025, 21:27
- 21,850
Раней яго выгналі з Румыніі.
Сербскага найміта і былога расейскага шпіёна Браціслава Жыўковіча забілі ў Курскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Digi24.
Сербскі найміт Браціслаў Жыўковіч, які раней быў прызнаны непажаданай асобай у Румыніі з-за шпіёнскай дзейнасці на карысць Расеі, загінуў у баях у Курскай вобласці РФ.
«Уночы 2 студзеня ў цяжкіх баях за вызваленне Курскай вобласці як герой загінуў наш сябар і пабрацім, камандзір штурмавога ўзвода Браціслаў Жыўковіч», - гаворыцца ў паведамленні расейскага Telegram-канала.
Жыўковіч узначальваў экстрэмісцкую арганізацыю «Чэтніцкі Пакроў» у Сербіі.