Генштаб УСУ расказаў, што адбываецца ў Курскай вобласці
- 5.01.2025, 20:39
- 8,354
Ідуць інтэнсіўныя баі.
Цяпер у Курскай вобласці Расеі адбываюцца інтэнсіўныя баявыя сутыкненні. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў вечаровай аператыўнай справаздачы.
«На Куршчыне цяпер адбылося 42 баявыя сутыкненні, 12 з якіх працягваюцца дагэтуль», - паведамілі ў Генштабе УСУ.
Акрамя таго, там адзначылі, што сітуацыя на лініі баявога судакранання застаецца напружанай. Украінскія абаронцы працягваюць актыўна супрацьдзейнічаць расейскаму агрэсару, наносячы яму страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Са звестак Генштаба, усяго з пачатку дня адбылося 106 баявых сутыкненняў. Больш за ўсё штурмаў адбылося на Пакроўскім кірунку. Там з пачатку дня акупанты здзейснілі 36 спроб пацясніць украінскіх абаронцаў з занятых пазіцый. А таксама на Курахаўскім кірунку, дзе расейцы правялі 18 атак.