Якім будзе надвор'е на гэтым тыдні
2- 6.01.2025, 18:55
- 5,740
Ці варта чакаць моцных маразоў і снегападаў на праваслаўныя Каляды.
Са слоў сіноптыка Дзмітрыя Рабава, у Беларусі зноў будзе пацяпленне. З 6 да 12 студзеня надвор'е ў краіне будзе часта мяняцца, і студзень пакуль не зможа "паставіць" надвор'е на зімовыя рэйкі. Тэмпература будзе на 1-3 градусы цяплейшая за кліматычную норму. Выпадуць ападкі розных відаў, будзе зноў ветрана, на дарогах - слізка.
У пачатку тыдня будзе воблачна з праясненнямі, у большасці рэгіёнаў краіны выпадзе снег, месцамі згусціцца туман, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад -1°C да -6°C, удзень у панядзелак слупкі тэрмометраў паднімуцца да +3°С, у аўторак — да +4°С.
Сярэдзіна тыдня таксама будзе воблачнай з праясненнямі, пройдуць ападкі. Мінімальная тэмпература ў начны час складзе -1°C, максімальная ўдзень - +4°C.
У чацвер і пятніцу надвор'е не зменіцца. Уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да -6°C, днём паднімуцца да +5°C.
У выходныя дні ападкаў не чакаецца. У начны і ранішні час будзе туман. Уначы тэмпература паветра ўпадзе да -6°C, удзень у суботу паветра прагрэецца да +6°C, у нядзелю - да +2°C.