7 студзеня 2025, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе шэсце Трох Каралёў

14
У Вільні пройдзе шэсце Трох Каралёў

А на Кафедральнай плошчы адбудзецца святочны канцэрт.

У панядзелак з нагоды заканчэння калядных свят у Вільні пройдзе традыцыйнае свята "Трох Каралёў". Падчас мерапрыемства ў сталіцы пройдзе шэсце трохметровых фігур каралёў, а на Кафедральнай плошчы адбудзецца святочны канцэрт, піша Delfi.

На гэтым тыдні са сталічнай Кафедральнай плошчы таксама павінна быць прыбраная Калядная ялінка, агні на якой былі ўрачыста запалены 29 лістапада.

Мерапрыемства пачнецца а 16 гадзіне каля Брамы Зары (Aušros vartai). Урачыстае шэсце Трох Каралёў у суправаджэнні вялікай світы пройдзе па вуліцах Старога горада да Кафедральнага пляца. Трохметровыя фігуры каралёў Мельхіёра, Каспара і Бальтазара будуць раздаваць у горадзе сімвалічныя дары каляднай радасці. Калі працэсія дойдзе да Кафедральнага пляца, а 16.30 каля каляднай батлейкі адбудзецца канцэрт віленскага хору сакральнай музыкі Adoramus.

Калі працэсія дойдзе да Кафедральнага пляца, а 16.30 каля каляднага батлейкі адбудзецца канцэрт віленскага хору сакральнай музыкі Adoramus.

Гэта свята звязанае з дарэннем немаўляці Езусу трох каралёў. У гэты дзень у памяць аб пакланенні трох каралёў у каталіцкіх храмах праводзяць месы падзякі. У літоўскай традыцыі гэты дзень звязаны з заканчэннем свята вяртання Сонца і павелічэннем светлавога дня "на пеўневы крок".

Віленцаў і гасцей горада запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстым шэсці і разам адзначыць гэтае свята.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках