Індыя і Турцыя выцясняе Беларусь з расейскага рынку
11- 6.01.2025, 15:29
- 13,582
На першым месцы ў тавараабароце з РФ - Кітай.
У параўнанні з дасанкцыйным перыядам Індыя і Турцыя выперадзілі Беларусь у тавараабароце з Расеяй. Пры гэтым Беларусь захавала чацвёрты радок у спісе яе найважнейшых гандлёвых партнёраў.
Як вынікае са звестак Федэральнай мытнай службы (ФМС), на якія спасылаецца РБК, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Расеі ў студзені-кастрычніку 2024 года з'яўляліся:
Кітай - 33,8% ад тавараабароту Расеі;
Індыя - 8,8%;
Турцыя - 8,3%;
Беларусь - 7,1%;
Казахстан - 4,0%;
Паўднёвая Карэя - 2,1%;
Нямеччына - 1,8%;
Арменія - 1,8%;
Італія - 1,5%;
Узбекістан - 1,4%.
Зыходзячы са звестак ФМС аб агульным тавараабароце Расеі за дзесяць месяцаў 2024 года (584 млрд даляраў), на дзель Кітая прыпала блізу 197 млрд, Індыі - 51 млрд, Турцыі - 48 млрд, Беларусі - 41 млрд даляраў.
У "дасанкцыйным" 2021 пяцёрка найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Расеі была такой: Кітай (18,3%), Нямеччына (7,4%), Нідэрланды (5%), Беларусь (5%), ЗША (4,2%). Турцыя знаходзілася на шостым месцы, Індыя не ўваходзіла ў топ-10.