8 студзеня 2025, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна замовіла ў Rheinmetall 180 тысяч набояў для Gepard

Украіна замовіла ў Rheinmetall 180 тысяч набояў для Gepard

Заказ фінансуе Нямеччына.

Міністэрства абароны Украіны замовіла ў нямецкага канцэрна Rheinmetall дадатковыя 35-мм боепрыпасы для зенітных установак Gepard.

Як адзначаецца ў паведамленні на сайце Rheinmetall, новая замова ўключае 180 000 боепрыпасаў HEI-T (фугасна-запальныя з трасерам) і была зарэзерваваная ў снежні 2024 года.

Канкрэтны кошт замовы не паказваецца, аднак паведамляецца, што ён складае «двухзначную суму ў мільёнах еўраў» і фінансуецца Нямеччынай.

Адзначаецца, што замоўленыя боепрыпасы могуць быць выкарыстаныя для эфектыўнай барацьбы з рознымі паветранымі цэлямі, такімі як беспілотнікі. Яны будуць вырабляцца на заводзе Rheinmetall ва Унтэрлюсе. Пачатак паставак плануецца ў 2026 годзе.

Таксама ў канцэрне нагадваюць, што Нямеччына перадала Украіне 55 зенітных танкаў Gepard. У лютым 2023 года Rheinmetall атрымала замову на пастаўку 300 000 боепрыпасаў Gepard ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках