Лукашэнку паставілі на расцяжку
51- 6.01.2025, 18:36
- 36,214
Заявы прэзідэнта Украіны маюць некалькі сэнсаў.
Сіняпалага паставілі на расцяжку. Заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, як аграфюрар валіў усё на Крэмль і прасіў ударыць па Мазырскім НПЗ маюць некалькі сэнсаў, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Спроба скінуць усё на Крэмль не больш чым танная адмазка. На Крэмль скінуць можна, але дзе тваё хунтаўскае СПА, войска, памежнікі і іншыя смелыя карнікі?
Прапанова ўдарыць па Мазыры ўвогуле феерычная. Так, завод важны для Сіняпала. Але навошта нішчыць цывільную інфраструктуру? Факт удару па НПЗ потым можна было б выкарыстоўваць у гульнях. Але не адбылося. Выраз «бамбіць Валожын» зайграў новымі фарбамі.
І зараз выбар невялікі:
1. Маўчаць (што наўрад ці).
2. Абвінаваціць Уладзіміра Зяленскага ў хлусні. Што контрпрадуктыўна, бо запіс размовы ёсць.
3. Скідваць усё на Крэмль ці спрабаваць Крэмль шантажаваць, што наўрад ці эфектыўна, асабліва калі табе патрэбны крамлёўскія грошы.
Які з дрэнных варыянтаў будзе абраны, даведаемся, цалкам магчыма, ужо заўтра.
Часу ўсё менш, грошай усё гэтак жа няма.