УСУ за дзень пацэлілі ў два расейскія С-300
1- 6.01.2025, 17:33
- 6,086
Гэта адбылося на паўднёвым кірунку.
Украінскія вайскоўцы цягам апошніх дзён пацэлілі ў два расейскія зенітна-ракетныя комплексы сярэдняга радыусу дзеяння «С-300». Гэта адбылося на паўднёвым кірунку.
Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» у Facebook.
Паводле інфармацыі вайскоўцаў, цягам апошніх дзён былі атакаваныя два «С-300». А таксама 25 адзінак артылерыйскіх сістэм, 21 адзінка выведвальных дронаў і іншая тэхніка ворага.
Таксама на Гуляйпольскім і Арэхаўскім кірунках супраціўнік працягвае праводзіць ратацыйныя мерапрыемствы асабовага складу. Расейцы фармуюць там штурмавыя групы, перамяшчаючы іх бліжэй да лініі баявога судакранання.
За мінулы дзень агульныя варожыя страты на поўдні склалі:
- 48 акупантаў;
- 2 зенітна-ракетныя комплексы «С-300»;
- 20 артустановак, у т.л. «Гіяцынт-З», «Мста-Б»;
- 2 мінамёты;
- 22 адзінкі аўтамабільнай і бронетэхнікі;
- 21 адзінку выведвальных БПЛА «Supercam», «Zala» і «Арлан-10»;
- 4 матацыклы;
- 1 багі;
- 1 лодку;
- 2 станцыі РЭБ;
- 5 антэн кіравання БПЛА;
- 2 антэны сувязі;
- спадарожнікавы тэрмінал «Starlink».
Пашкоджаныя:
- 8 хованак і 5 месцаў пражывання асабовага складу;
- 11 інжынерна-фартыфікацыйных збудаванняў;
- месца захоўвання боепрыпасаў, матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і месца захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў;
- пункт кіравання БПЛА.