8 студзеня 2025, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На каралеўскім гербе Даніі змянілі сімвал Грэнландыі

7
На каралеўскім гербе Даніі змянілі сімвал Грэнландыі

Фотафакт.

Кароль Даніі Фрэдэрык, які знаходзіцца на троне менш за год, змяніў каралеўскі герб, каб на ім быў прыкметным сімвал Грэнландыі – што, верагодна, звязана з намерамі Дональда Трампа яе набыць.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі The Guardian.

Цягам 500 гадоў на папярэдніх дацкіх каралеўскіх гербах былі намаляваныя тры кароны – сімвал Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвегіяй і Швэцыяй цягам 1397–1523 гадоў.

У абноўленай версіі кароны былі прыбраныя і замененыя на больш прыкметных белага мядзведзя і барана, якія сімвалізуюць Грэнландыю і Фарэрскія астравы адпаведна.

Каралеўскі дом Даніі заявіў, што герб, які выкарыстоўваецца на афіцыйных дакументах і пячатках і элементы якога датуюцца XII стагоддзем, «умацоўвае аўтарытэт судружнасці». А тры кароны былі канфіскаваныя, «паколькі яны больш не з'яўляюцца актуальнымі».

Гэты крок зроблены падчас узмацнення напружанасці вакол Грэнландыі і яе стасункаў з Даніяй, якая прадаўжае кантраляваць яе знешнюю палітыку і палітыку бяспекі.

Сярод іншага, пасля абрання прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп аднавіў заклікі набыць Грэнландыю, якія гучалі падчас ягонага першага тэрміну.

А ўлады самой Грэнландыі ўзмацнілі кампанію за незалежнасць ад Даніі, выказваючы незадаволенасць абмежаваннямі, якія на яе накладвае фактычнае знаходжанне ў складзе каралеўства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках