«Менсктранс» арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы да Варшавы
18- 6.01.2025, 20:47
- 22,406
Падрабязнасці.
«Менсктранс» арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы да Варшавы. Інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным тэлеграм-канале «Менсктранс. Міжнародныя маршруты».
У паведамленні гаворыцца, што з прычыны доўгага праходжання дзяржаўных межаў Беларусі ў Польшчы ў бок Варшавы «Менсктранс» арганізаваў бясплатную перасадку беларусаў у аўтобусы арганізацыі, якія стаяць наперадзе пры наяўнасці свабодных месцаў.
Падкрэсліваецца, што ў выпадку непрадбачанай сітуацыі (гаворка ідзе пра адмову браць пасажыраў, спагнанне паўторнай платы і гэтак далей) варта паведамляць на ўказаны тэлефон: +375298635131. Ён даступны ва ўсіх мэсэнджарах. Пры звароце неабходна ўказваць час, дату, нумар аўтобуса.