8 студзеня 2025, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Іх разбілі ўсіх»

2
«Іх разбілі ўсіх»

Палонны расейскі марскі пяхотнік расказаў аб стратах вайскоўцаў КНДР у Курскай вобласці.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы, якіх дыктатар КНДР Кім Чэн Ын адправіў у Расею для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, нясуць вялікія страты і самі забіраюць з поля бою целы сваіх загінулых.

Пра гэта на відэа, апублікаваным міжнароднай выведвальнай супольнасцю InformNapalm, расказаў ваяка з 810 асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты РФ.

Максім Кузьмічоў, які трапіў у палон да байцоў Сіл абароны Украіны ў Курскай вобласці РФ, паспеў паваяваць усяго некалькі месяцаў - кантракт з Мінабароны РФ ён падпісаў у кастрычніку, «каб адысці ад крымінальнай адказнасці».

Паўночнакарэйцы, паводле ягоных слоў, прыехалі на пазіцыі 16 снежня.

«Я быў у шоку, канечне. Астатнія таксама», - распавёў ваеннапалонны, дадаўшы, што паўночнакарэйцы нічога не разумеюць.

Паводле ягоных слоў, нават могуць накіраваць зброю на сваіх. Таму для распазнання на «свой-чужы» быў уведзены пароль - «цмок».

«Бо яны нават не глядзяць, ім на павязкі ўсё роўна, яны застрэляць кожнага. «Я цмок» кажаш. А па-руску яны нічога не разумеюць. Былі такія выпадкі, калі яны, настаўлялі зброю ў цемры. Кажаш ім: «Я цмок», - паведаміў Кузьмічоў.

Інакш, кажа ён, могуць забіць.

Са слоў палоннага ваякі, паўночнакарэйцам, якіх адправілі на вайну супраць Украіны, па 18-20 гадоў. Узброены яны аўтаматамі, кулямётамі, аднаразовымі гранатамётамі.

Кузьмічоў таксама паведаміў, што яго задачай была эвакуацыя параненых паўночнакарэйцаў, гэта значыць «трохсотых».

«Гэта значыць, ад кропкі нуль, дзе Курылаўка, на кропку эвакуацыі. Заходзіла іх 220 з капейкамі, а трохсотых было блізу 80, прыкладна, і блізу 40 было двухсотых (загінуўшых - рэд.). Іхнія ж заставаліся збіраць, двухсотых мы не выносілі», - распавёў ваеннапалонны.

Расеец таксама расказаў, што жаўнеры з Паўночнай Карэі панеслі вялікія страты.

«Паваявалі яны тры дні і на чацвёрты дзень іх пачалі зводзіць. Адразу ж. Іх разбілі ўсіх. Ніякіх поспехаў у іх не было, развярнуліся і сышлі. Іх развярнулі, вывелі, іх шмат загінула. Я не ведаю, хто, але нехта ўжо даў распараджэнне, таму што на чацвёрты дзень яны сабраліся і пачалі ўжо на вяртанне ўсё, сыходзілі ўжо… Іх развярнулі ўсіх і яны ўсё ўжо, нічога ў іх не атрымалася», — сцвярджае Кузьмічоў, дадаўшы, што з таго моманту паўночнакарэйцаў ён больш не бачыў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках