На волю выйшла асуджаная за пратэсты настаўніца кітайскай мовы
10- 7.01.2025, 11:44
- 10,938
Яе памілавалі.
24-гадовая палітычная зняволеная Дар'я Хмяльніцкая, якую раней прысудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі, знаходзіцца на волі. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Беларускі ПЭН-цэнтр,
На старонцы Беларускага ПЭНа пазначаная дата вызвалення Хмяльніцкай – 12 снежня 2024 года. Таксама сказана, што настаўніца была вызваленая паводле памілавання. Іншых драбніц не падаецца.
Імаверна, Хмяльніцкая была сярод памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам 9 снежня мінулага года – тады ён падпісаў указ, што тычыўся 29 чалавек, «якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Аднак канкрэтныя прозвішчы ў дакуменце звыкла не падаваліся.