8 студзеня 2025, Серада, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Протас адзначыў свой дзень нараджэння шайбай і галявым пасам у матчы з «Бафала»

2
Аляксей Протас адзначыў свой дзень нараджэння шайбай і галявым пасам у матчы з «Бафала»

Беларускаму хакеісту споўнілася 24 гады.

"Вашынгтон" саступіў у гасцях "Бафала" — 3:4 (1:1, 1:2, 1:0, 0:0, 0:1) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.

Беларускі форвард "Вашынгтона" Аляксей Протас, якому 6 студзеня споўнілася 24 гады, на 56-й хвіліне закінуў шайбу, перавёўшы гульню ў овэртайм (3:3), а на 32-й зарабіў асістэнцкі бал, калі Том Уілсан з дабівання пасля кідка беларуса зрабіў лік 2:2, піша hockey.by.

Аляксей Протас пачынаў матч у другім звяне з Томам Уілсанам і П'ерам-Люкам Дзюбуа, правёў на лёдзе 20:00 (25 змен), у тым ліку 1:12 – у меншасці, набраў 2 (1+1) выніковыя балы, атрымаў 2 хвіліны штрафу, выканаў 4 кідкі ў прахон брамкі, 2 – міма, яшчэ 1 заблакавалі спаборнікі, ужыў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, здзейсніў 1 перахоп і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+2».

Алексей Протас, Вашингтон, НХЛ

Аляксей Протас, Вашынгтон, НХЛ

У 40 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ на рахунку Аляксея Протаса 35 (18+17) балаў пры 12 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці "+23". Ён – другі бамбардзір клуба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках