Мянчук арандаваў каршэрынг на чужое імя і паехаў лячыць зубы
3- 7.01.2025, 13:46
- 7,100
Яго затрымалі.
У 2021 годзе мянчук на сваім тэлефоне стварыў для сябра старонку у службе каршэрынгу, хлопец загрузіў туды дакументы прыяцеля і яго асабістыя звесткі. Пры гэтым з чужога профілю памочнік не выйшаў, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.
Праз тры гады маладзён, у якога ніколі не было пасведчання на кіраванне аўтамабілем, пад імем прыяцеля некалькі разоў арандаваў каршэрынгавы самаход. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі хлопца (на той момант яму было 26 гадоў), ягоныя дзеянні былі расцэненыя як крадзеж каршэрынгавага аўтамабіля. Аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане вернуты сэрвісу каршэрынгу.
Пазней мянчук растлумачыў, што адчуваў востры зубны боль і хацеў атрымаць медыцынскую дапамогу як мага хутчэй.
Міліцыя нагадвае: старонкай каршэрынгу можа карыстацца толькі той чалавек, на чыё імя ён зарэгістраваны. Арэнда аўтамабіля іншым кіроўцам кваліфікуецца як крадзеж.