«Гэта стала непрыемным ударам для Лукашэнкі»
8- 7.01.2025, 18:36
- 22,656
Зяленскі дастае з запасаў тую дыпламатычную зброю, якая ў яго ёсць на «чорны дзень».
У інтэрв'ю амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Аляксандр Лукашэнка яму патэлефанаваў і папрасіў прабачэння за ягоны ўдзел у вайне. Абнароданне гэтай інфармацыі стала ўдарам для беларускага дыктатара. Такое меркаванне 24 каналу выказаў кіраўнік Цэнтра грамадскай аналітыкі «Вежа» Валеры Клачок.
Са слоў экспэрта, было б дзіўна пачуць пацвярджэнне слоў Зяленскага з боку Лукашэнкі. Беларускі дыктатар мяркуе, што ён палітык, які ўмее захоўвацца ва ўладзе і з усімі кантактаваць.
Хоць гэтая інфармацыя мае прыватны характар, але ва ўмовах вайны такі інструмент, гэта значыць абнародванне, выкарыстоўваць можна, а нават і трэба. Таму гэта стала непрыемным ударам для Лукашэнкі.
- Прэзідэнт Украіны цяпер дастае з запасаў тую дыпламатычную зброю, якое ў яго ёсць на «чорны дзень». Зяленскі спрабуе адмежаваць Лукашэнку ад Пуціна, – патлумачыў Клачок.