У Францыі памёр ультраправы палітык Жан-Мары Ле Пэн
10- 7.01.2025, 16:27
- 8,678
Заснавальніку правай партыі "Нацыянальны фронт" было 96 гадоў.
У Францыі памёр заснавальнік і шматгадовы кіраўнік правапапулісцкай партыі "Нацыянальны фронт" (цяпер - "Нацыянальнае аб'яднанне") Жан-Мары Ле Пэн. Ён памёр ва ўзросце 96 гадоў у сямейным коле, паведамляе ў аўторак, 7 студзеня, DW са спасылкай на сваякоў палітыка.
Некалькі тыдняў таму бацька цяперашняй лідаркі французскіх правых папулістаў Марын Ле Пэн пераехаў у дом састарэлых у прыгарадзе Парыжа Гаршэ.
Ле Пэн быў выключаны з партыі ў 2015 годзе
Жан-Мары Ле Пэн заснаваў партыю "Нацыянальны фронт" у 1972 годзе і ўзначальваў яе да 2011 года, пасля чаго перадаў кіраўніцтва сваёй дачцэ Марын Ле Пэн. У 2015 годзе на патрабаванне Марын Ле Пэн ён быў выключаны з партыі пасля шматлікіх абвінавачанняў у расізме і антысемітызме. У 2018 годзе "Нацыянальны фронт" быў перайменаваны ў "Нацыянальнае аб'яднанне".
Адзін з найбуйных палітычных поспехаў Ле Пэна - выхад у другі тур прэзідэнцкіх выбараў у 2002 годзе, у якім ён саступіў кансерватару Жаку Шыраку.