Расейскамоўная Вікіпедыя можа перайменаваць «Белоруссию» на «Беларусь»
22- 7.01.2025, 21:04
- 4,564
Канчатковую пастанову прымуць ужо гэтай зімой.
Рускамоўная Вікіпедыя можа перайменаваць "Белоруссию" на "Беларусь". Чакаецца, што канчатковую пастанову прымуць ужо гэтай зімой, паведамляе "Еўрарадыё".
Як стала вядома, летась працавала спецыяльная група, якая правяла аналітычнае даследаванне. Высветлілася, што назва "Беларусь" у большасці крыніц выкарыстоўваецца часцей, чым "Белоруссия". Па выніках гэтай даследчай працы і была дадзеная рэкамендацыя аб перайменаванні артыкула аб нашай краіне.
Канчатковы вынік працоўнай групы з'явіцца праз два тыдні. Далей пастанова будзе за Арбітражным камітэтам. Будуць і абмеркаванні аб перайменаванні іншых артыкулаў у рускамоўнай Вікіпедыі, у якіх згадваецца "Беларусь".