9 студзеня 2025, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых партоў Кітая паказаў на дзверы танкерам з ценявога флоту РФ

3
Адзін з найбуйнейшых партоў Кітая паказаў на дзверы танкерам з ценявога флоту РФ

Гэта закрывае для расейскай нафты ўсё ўсходняе ўзбярэжжа КНР.

Кітайская кампанія Shandong Port Group забараніла санкцыйным танкерам РФ заходзіць у порт Шаньдун. Ва ўсходняй частцы Кітая знаходзіцца не толькі сам порт, але і мноства нафтаперапрацоўчых заводаў. Менавіта яны і з'яўляюцца найбуйнейшымі імпарцёрамі нафты са ўсіх краін свету.

Па выніках 2024 года правінцыя імпартавала штодня да 1,74 млн. барэляў нафты з РФ, Ірана і Венесуэлы, а гэта 17% ад агульнага імпарту нафты ў КНР, інфармуе агенцтва Reuters.

Калі такая забарона будзе афіцыйна пацверджаная, то яна прывядзе да росту выдаткаў на дастаўку нафты для незалежных нафтаперапрацоўчых заводаў.

Яшчэ ў снежні 2024 года ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній і ценявога флоту, якія маюць справу з нафтай з Ірана. Не выключана, што Трамп толькі ўзмоцніць санкцыі ў дачыненні да Ірана. Такая забарона можа запаволіць імпарт нафты ў КНР.

Крыніца піша, што яшчэ ў панядзелак, 6 студзеня, кіраўніцтва порта Шаньдун паведаміла не дапускаць танкеры, якія знаходзяцца ў "чорным спісе" ЗША.

Порт Шаньдун кантралюе таксама галоўныя парты на ўсім усходнім узбярэжжы Кітая, у тым ліку Яньтай, Жычжао і Ціндао.

Ужо ўчора адміністрацыя порта заявіла, што забарона на суднаходства будзе мець абмежаваны ўплыў на незалежныя НПЗ. Нібыта большая частка санкцыйнай нафты перавозіцца не на санкцыйных танкерах. Забарона была ўведзеная адразу ж пасля таго, як у пачатку студзеня ў порт Яньтай зайшоў танкер, які знаходзіцца пад санкцыямі Захаду.

У кампаніі Vortexa заяўляюць, што ў снежні 2024 года адразу 8 танкераў выгружалі ў порце Шаньдун іранскую нафту. Пры гэтым мінімум чатыры караблі сапраўды знаходзіліся пад санкцыямі ЗША.

Аналітык з Lloyd's List Intelligence Мішэль Бокман заявіў, што цяпер ценявы флот, які перавозіць нафту з РФ, Ірана і Венесуэлы, налічвае 669 караблёў, прычым блізу 40% танкераў перавозяць менавіта нафту з РФ.

З кастрычніка да снежня 2024 г. Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць яшчэ 35 танкераў, якія перавозілі санкцыйную нафту. У панядзелак МА ЗША заявіла, што дадало ў санкцыйны спіс найбуйнейшую суднаходную кампанію КНР COSCO, бо яна актыўна працуе з кітайскімі вайскоўцамі.

З-за санкцый ЗША былі павялічаныя выдаткі на лагістыку. У снежні Іран стаў прадаваць Кітаю нафту самым высокім коштам у 2024 годзе. Інвестыцыйны банк упэўнены, што пастаўкі іранскай нафты знізяцца да 3 250 000 барэляў за дзень Хутка адміністрацыя Байдэна дабярэцца і да расейскай нафты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках