У Менску і Маскве істэрыка
22- Аляксей Капыцька
- 8.01.2025, 17:08
- 54,368
Лукашэнка баіцца лёсу Асада.
Размову Зяленскага з падкастэрам многія прадказальна ацанілі праз прызму стасункаў да Зяленскага. Між тым.
Размова выклікала гістэрычную рэакцыю ў Маскве. Пуцінскі алкаміньён Мядзведзеў ледзь не захлынуўся пенай. Што з'яўляецца дэманстрацыяй тэмпературы ў палаце.
Гутарка выклікала істэрычную рэакцыю ў Менску. Лукашэнка пачаў апраўдвацца перад Пуціным і слупамі свайго рэжыму. Мне вельмі спадабаўся пасаж аб удары па Мазырскім НПЗ.
Рыгоравіч спадзяецца выкруціцца і лёс Асада яго вельмі не задавальняе.
Гутарку працытаваў Маск, яна паціху разыходзіцца на правільную мэтавую аўдыторыю.
Пакуль бачу плюсаў болей.
Аляксей Капыцька «Тэлеграм»