9 студзеня 2025, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка перакінуў войскі да ўкраінскай мяжы

13
Лукашэнка перакінуў войскі да ўкраінскай мяжы

Вайсковая прысутнасць нарошчаная ў чатырох раёнах ва ўкраінскім памежжы.

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць ва ўкраінскім памежжы. Падраздзяленні Наземных войскаў былі перакінутыя ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны.

Аб перакідванні шэрагу падраздзяленняў стала вядома, дзякуючы паведамленням аб іх наведванні прадстаўнікамі мясцовых улад і вайсковага камандавання з мэтай віншавання з навагоднімі святамі (падобныя мерапрыемствы адбыліся і каля мяжы з Польшчай). У Столінскім раёне Берасцейскай вобласці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці размешчаны падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады са Слоніма, у Гомельскім і Мазырскім раёнах - 120-й механізаванай брыгады з Менска. Як мяркуе тг-канал "Беларускі Гаюн", гэта адбылося ў другой палове снежня 2024-га.

Дзе знаходзіцца падраздзяленне 147-га зенітнага ракетнага палка (батарэя ЗРК "Аса-АКМ"), пакуль невядома.

Выданне зазначае, што каля мяжы з Украінай працягваюць выконваць задачы падраздзялення Сіл спецаперацый.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках