9 студзеня 2025, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаклун» наляцеў на нафтабазу: якія дроны атакавалі расейскі Энгельс

4
«Чаклун» наляцеў на нафтабазу: якія дроны атакавалі расейскі Энгельс

Аналітыкі раскрылі ўнікальныя асаблівасці гэтых БПЛА.

Нафтабазу аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі маглі атакаваць уночы з 7 на 8 студзеня беспілотнікі «Чаклун-У». Пра гэта паведаміла ў Telegram каманда OSINT-аналітыкаў «Око Гора».

«У нападзе на нафтабазу, мяркуючы з кадрў, бралі ўдзел БПЛА «Чаклун-У». Баявая частка важыць да 20 кілаграм, а далёкасць палёту - да 700 кіламетраў», - высветлілі спецыялісты.

У выніку атакі доўгі час назіраўся моцны пажар у раёне нафтабазы. Расейскія СМІ налічылі не менш як 30 выбухаў у горадзе.

Са сваіх магчымасцяў БПЛА "Чаклун-У" параўнаем з UJ-22 і вядомым UJ-26 "Бабер", далёкасць палёту якіх даходзіць да 800 кіламетраў, адзначалі аналітыкі Defence Express.

Міністэрства абароны Украіны дазволіла пастаўкі дрона «Чаклун» у войскі яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Вытворца аснасціў БПЛА тэхналогіяй высокай устойлівасці да радыёэлектронных перашкод. Расейскім сродкам РЭБ надзвычай цяжка здушыць яго.

Спецыяльна распрацаванае украінскімі праграмістамі праграмнае забеспячэнне дазваляе эфектыўна кіраваць БПЛА ў складаных варунках надвор'я.

Беспілотнік «Чаклун У» раней ужываўся для нападаў па цэлях у Расеі: у чэрвені 2024 года быў нанесены ўдар па вайсковаму аэрадрому «Маздок» у Паўночнай Асеціі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках