Падазраваны ў падрыве Cybertruck выкарыстаў ChatGPT
4- 8.01.2025, 11:45
- 4,058
Стала вядома, якія пытанні ён задаваў ШІ.
Мэцью Лівельсбергер, які падазраецца ў падрыве электрамабіля Tesla Cybertruck каля гатэля ў Лас-Вегасе, выкарыстаў ChatGPT пры падрыхтоўцы злачынства. Пра гэта паведаміў шэрыф гарадской паліцыі Кевін Макмахіл, паведаміў тэлеканал NBC News.
Лівельсбергер з дапамогай ШІ, напрыклад, спрабаваў высветліць, колькі выбухоўкі яму спатрэбіцца і як яе набыць. «Я думаю, што гэта першы вядомы інцыдэнт на тэрыторыі ЗША, калі ChatGPT выкарыстоўваўся, каб дапамагчы чалавеку стварыць канкрэтную [выбуховую] прыладу», - адзначыў шэрыф.
Прадстаўнік кампаніі OpenAI, распрацоўніка ChatGPT, выказаў шкадаванне, што ШІ выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі атакі. «Нашы мадэлі распрацаваныя такім чынам, каб мінімізаваць шкодны кантэнт. У гэтым выпадку ChatGPT падаў інфармацыю, ужо агульнадаступную ў інтэрнэце», - адзначыў ён.
Нагадаем, выбух электрамабіля адбыўся ля будынка гатэля Trump International Hotel, які належыць абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, 1 студзеня Лівельсбергер скончыў жыццё самагубствам за секунды да выбуху.