«Адчула ўстойлівы пах перагару»: блогерка зняславіла лекара на ўсю Беларусь
42- 8.01.2025, 14:01
- 15,558
Відэа ў сацсетцы ўжо набрала амаль 880 тысяч праглядаў.
У пачатку 2025 года ў TikTok стала папулярным відэа, у якім дзяўчына скардзіцца на лекара адной з менскіх паліклінік і заклікае кампетэнтныя органы ва ўсім разабрацца.
Міністэрства аховы здароўя гэта зрабіла, пішуць «Минск-Новости». А меркаванні каментатараў падзяліліся.
Што здарылася?
У апошні дзень 2024 года блогерка прыйшла ва УАЗ «36-я гарадская паліклініка». З яе слоў, у яе былі катар, тэмпература і агульнае недамаганне.
Пасля абследавання, падчас якога дзяўчыне зрабілі рэнтген грудной клеткі і прыдаткаў пазух і правялі аналіз крыві, пацыентка вярнулася ў кабінет.
У той час лекар змяніўся. Правёўшы паўторнае абследаванне, ён засумняваўся ў абгрунтаванасці выдачы лістка непрацаздольнасці. Блогерку накіравалі да загадчыцы аддзялення.
«Там мянчанка паводзіла сябе абуральна і спрабавала здымаць размову на відэа. Яе нервовы і ўзбуджаны стан маглі паўплываць на павышэнне тэмпературы», - распавёў галоўны лекар паліклінікі Андрэй Магера.
Атрымаўшы запаветны бальнічны і адсвяткаваўшы Новы год, дзяўчына 3 студзеня 2025-га ўспомніла старую крыўду і выклала ў сетку відэа, у якім прасіла кампетэнтныя органы разабрацца з «некампетэнтным» лекарам.
Дарэчы, у кабінеце доктара блогерка з насмаркам адчула ўстойлівы пах перагару.
А што кажа Міністэрства аховы здароўя?
У ведамстве відэа заўважылі і вывучылі. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя самі адправіліся зірнуць на лекара і паліклініку з праверкай. Парушэнняў у дзеяннях лекараў кампетэнтныя органы не ўгледзелі.
Ні самі кантралёры, ні апытаныя пацыенты не заўважалі пахаў алкаголю ў кабінеце лекара.
Пакуль сетка абмяркоўвае, якая была матывацыя да публікацыі роліка - піяр-ход ці барацьба за свае правы? Меркаванні тых, хто праглядзеў відэа, падзяліліся. Многія дзяўчыну не падтрымалі.
Нехта звярнуў увагу на ролікі, якія апавядаюць пра вясёлае святкаванне Новага года. На асобных кадрах нават ёсць намёкі на алкаголь.
«Гляджу відэа 3.01. Вы здаравейшая за ўсіх здаровых! Калі вы надумалі адпачыць на Новы год, то пры чым тут кампетэнтнасць лекараў? - Адзін з самых папулярных каментароў.
@rabtsava_ Сразу подумала, что не буду писать в Минздрав. Но потом решила, что все же напишу, потому что не все такие как я пойдут к заведующей. Кто-то развернется и пойдёт домой. А не дай бог воспаление или что ещё хуже. И даже температуру не померяют пока рот не откроешь, а просто дадут «рекомендации». Всем желаю не болеть❤️ #минздрав #поликлиника #36поликлинника ♬ оригинальный звук - РЯБЦЕВА💋