Назвалі самыя папулярныя імёны ў Менску за 2024 год
13- 8.01.2025, 18:26
- 8,764
У сталіцы нарадзілася больш хлопчыкаў, чым дзяўчатак.
У 2024 годзе імёны Міхаіл і Соф'я сталі самымі папулярнымі.
Гэтыя імёны найбольш распаўсюджаныя сярод нованароджаных у Менску за мінулы год. Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых рэгіёнах краіны, паведамляе дзяржТВ.
Паводле словаў кіраўніцы аддзела ЗАГС адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска Алены Бурачэўскай, топ-5 дзявочых імёнаў у цэлым стабільныя ўжо некалькі гадоў: Сафія, Ева, Ганна, Аліса і Марыя.
Нованароджаных хлопчыкаў беларусы часцей за ўсё называюць Міхаілам, Арцёмам ці Львом.
Трэба адзначыць, што ў Менску нарадзілася больш хлопчыкаў, чым дзяўчатак. У першыя хвіліны новага года на свет з'явілася пяцёра нованароджаных. Першым дзіцем 2025 года стала дзяўчынка з імем Міра.