На Кубе пасля выбухаў на складзе боепрыпасаў зніклі 13 вайскоўцаў
11- 8.01.2025, 19:47
- 6,082
Сярод зніклых – два вайскоўцы ў званні маёра і два унтэр-афіцэры.
На складзе боепрыпасаў у правінцыі Вольгін на ўсходзе Кубы прагрымелі выбухі, паведаміла прэс-служба Міністэрства рэвалюцыйных узброеных сілаў краіны ў сацсетцы Х (Twitter).
Выбухі адбыліся на аб'екце ў муніцыпалітэце Рафаэль Фрэіры. У выніку надзвычайнага здарэння без вестак прапалі 13 вайскоўцаў, адзначылі ва ўстанове.
Сярод зніклых – два вайскоўцы ў званні маёра і два унтэр-афіцэры.
Міністэрства апублікавала спіс зніклых вайскоўцаў, іх сваякоў праінфармавалі пра надзвычайнае здарэнне.
На аб'екце пачаўся пажар, з зоны загарання былі эвакуяваныя больш як 360 чалавек. Узброеныя сілы Кубы супольна з уладамі муніцыпалітэта пачалі расследаванне здарэння.