У Індыі слон напаў на наведнікаў фестывалю
4- 8.01.2025, 21:06
- 6,826
Пацярпелі не менш за 17 чалавек.
Слон напаў на наведнікаў фестывалю ў індыйскім штаце Керала, паведамляе тэлеканал NDTV.
У выніку атакі пацярпелі не менш як 17 чалавек, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане. Большасць траўмаў людзі атрымалі праз цісканіну, якая ўзнікла праз паніку.
Свята праходзіла побач з мячэццю, на пляцоўку вывелі пяць сланоў, упрыгожаных залатымі пласцінамі. Раптам адзін з іх пачаў хвалявацца і кінуўся ў натоўп людзей. Паганяльнікі спрабавалі ўціхамірыць жывёлу цягам дзвюх гадзінаў, слана закавалі ў ланцугі. Што стала прычынай агрэсіі слана, не ўдакладняецца.