Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн стаў прадзедам
5- 9.01.2025, 9:44
- 3,072
Упершыню ў гісторыі дзейны амерыканскі прэзідэнт стаў прадзедам.
Старэйшая ўнучка Джо Байдэна нарадзіла сына, паведамляе CBS News.
Прэзідэнт Байдэн на прэс-канферэнцыі ў Каліфорніі паведаміў, што ў сераду яго старэйшая ўнучка, Наомі Байдэн, нарадзіла першынца.
Наомі з'яўляецца дачкой Хантэра Байдэна, другога сына прэзідэнта. Нованароджанага назвалі Уільям Брэнан Ніл IV у гонар брата яго бацькі, які трагічна загінуў ва ўзросце 19 гадоў у аўтамабільнай аварыі больш за 15 гадоў таму.
Наомі абвесціла аб цяжарнасці ў лістападзе 2024 года. У 2022 годзе яна выйшла замуж за Піцера Ніла ў Белым доме, што стала гістарычнай падзеяй - упершыню ўнучка прэзідэнта ўзяла шлюб у рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.
5 студзеня ў інтэрв'ю USA Today у Белым доме Байдэн паведаміў, што яго ўнучцы плануюць зрабіць кесарава сячэнне.
«Хутка я стану прадзедам, Госпадзе Ісусе!», - сказаў ён.
У нататцы ў Instagram першая лэдзі Джыл Байдэн падзялілася фатаграфіяй, на якой яна і прэзідэнт трымаюць праўнука.