9 студзеня 2025, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія эліты незадаволеныя

2
СМІ: Расейскія эліты незадаволеныя

Санкцыі б'юць усё больш балюча.

У шэрагах расейскіх элітаў незадаволеныя, што вайна, развязаная Расеяй супраць Украіны, не скончылася ў 2024 годзе, іх галоўная зараз эмоцыя - расчараванне.

Пра гэта ў чацвер, 9 студзеня, піша Meduza са спасылкай на свае крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта (АП), а таксама суразмоўцу ва ўрадзе, двух дэпутатаў Дзярждумы, сенатара і высокапастаўленых чыноўнікаў з расейскіх рэгіёнаў.

Са слоў крыніцы ва ўрадзе, асноўнае пачуццё - расчараванне, бо чакалі, што вайна і баявыя дзеянні скончацца. Таксама суразмоўца журналістаў паскардзіўся на пачуццё стомленасці і адчуванне, «што кожны дзень апускаешся глыбей і глыбей».

«Нейкага зняцця санкцый у абмен на мір таксама чакалі. Цяпер яны дзейнічаюць усё больш балюча і балюча», - цытуе выданне сваю крыніцу з урада.

«Пунктам напружання» да канца 2024 года, са слоў суразмоўцаў журналістаў, стала сітуацыя ў расейскай эканоміцы. Буйны бізнэс не хавае незадаволенасці высокай ключавой стаўкай, устаноўленай Цэнтрабанкам - у кастрычніку яна была паднятая да 21%.

Са слоў суразмоўцаў выдання, «надзеі на хуткі мір» і паслабленне санкцый у 2024 годзе зніклі пасля таго, як Сілы абароны Украіны пачалі аперацыю ў Курскай вобласці РФ. Пры гэтым яны згаджаюцца, што вайна магла працягвацца і зараз, незалежна ад наступлення ўкраінскіх сіл на Куршчыне.

Адна з крыніц, блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта, адзначыла, што Уладзіміру Пуціну «падабаецца ваяваць» і дадаў, што некаторыя расейскія «патрыёты», у асноўным высокапастаўленыя сілавікі, патрабуюць поўнага пераходу на ваенныя рэйкі і мабілізацыі.

Таксама некаторыя надзеі на заканчэнне вайны супраць Украіны ў чыноўнікаў РФ з'явіліся пасля перамогі Дональда Трампа на выбарах ЗША, аднак узровень гэтых чаканняў «ужо не той».

Суразмоўцы журналістаў з палітычнага блока адміністрацыі прэзідэнта таксама паказваюць, што магчымае заканчэнне вайны ў гэтым 2025 годзе можа быць «патэнцыйна крызісным» для чыноўнікаў. Маўляў, зараз, калі вайна працягваецца, зразумела, вакол чаго ўсё круціцца», а пасля яе заканчэння людзям давядзецца казаць, чаму зараз цяжка і калі стане лягчэй, а адказаў на гэтыя пытанні ў АП няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках