10 студзеня 2025, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў сыну спецыяльную стыпендыю

35
Лукашэнка прызначыў сыну спецыяльную стыпендыю

Грошы вылучаць з рэзервовага фонду дыктатара.

З рэзервовага фонду Аляксандра Лукашэнкі вылучана 680 тысячаў рублёў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама асобаў, якія іх падрыхтавалі, паведаміла прэс-служба палітыка. У спісе значыцца і ягоны малодшы сын Мікалай.

У адпаведнасці з падпісанай Лукашэнкам пастановай прысуджаныя 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака і 217 спецыяльных прэмій пераможцам рэспубліканскіх алімпіядаў і конкурсаў. Узнагароджанне за асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымае 21 педагагічны супрацоўнік.

Акрамя таго, за выдатную вучобу, поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці 173 студэнтам і курсантам установаў вышэйшай адукацыі прызначаная стыпендыя ад Аляксандра Лукашэнкі памерам 221,88 рубля штомесяц. У спісе значыцца і сын палітыка Мікалай – як студэнт трэцяга курсу БДУ. Такую стыпендыю ён ужо атрымліваў на першым і другім курсе.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках