УСУ выбілі паўночнакарэйскіх вайскоўцаў з сяла Мікалаеўка ў Курскай вобласці
2- 9.01.2025, 18:56
- 7,098
Танк вёў агонь прамым навядзеннем па пазіцыях акупантаў з блізкай адлегласці.
Узброеныя сілы Украіны прадаўжаюць дэманстраваць поспехі ў Курскай вобласці, дзе байцы 22-й асобнай механізаванай брыгады выбілі паўночнакарэйскіх наймітаў з населенага пункта Мікалаеўка.
Аперацыя была праведзеная пры падтрымцы ўкраінскіх дронаў, якія дапамагалі каардынаваць дзеянні пяхоты.
Украінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ўдарныя FPV-дроны, каб нанесці кропкавыя ўдары па будынках, дзе хаваліся варожыя войскі.
Таксама танк УСУ вёў агонь прамым навядзеннем па пазіцыях акупантаў з блізкай адлегласці.
Пасля гэтага пяхотнікі 22-й брыгады правялі зачыстку ўсіх дамоў у вёсцы, правяраючы іх на наяўнасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія падтрымліваюць Расею на гэтым адрэзку фронту.
Паводле вынікаў аперацыі было ліквідавана не менш за дзевяць праціўнікаў.
Відэа з кадрамі паспяховай аперацыі было апублікаванае Тэлеграм-каналам SIMARGL, які асвятляе працу ўкраінскіх падраздзяленняў БПЛА.
Аналіз апублікаваных звестак, праведзены OSINT-аналітыкам @moklasen, пацвердзіў, што аперацыя праходзіла ў раёне вёскі Мікалаеўка Суджанскага раёна Курскай вобласці.