22 красавiка 2025, aўторак, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім раёне мужчына капаў яму ў гаражы і наткнуўся на нечаканае рэчыва

3
У Менскім раёне мужчына капаў яму ў гаражы і наткнуўся на нечаканае рэчыва

Давялося выклікаць ратавальнікаў.

Ратавальнікі працавалі па паведамленні аб выяўленні ртуці на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Крупіцы Менскага раёна, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Устаноўлена, што мужчына капаў назіральную яму ў гаражы і на глыбіні 30 см выявіў шарыкі ртуці. Аналіз паветра паказаў наяўнасць пары ртуці, таму работнікі МНС сабралі забруджаны грунт (60 літраў грунту, які змяшчае амаль 200 грамаў ртуці).

Пасля дэмеркурызацыі тэрыторыі паўторныя замеры не выявілі перавышэння дапушчальных норм.

Пацярпелых няма, пагроза для навакольнага асяроддзя адсутнічае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках