Менчукі зноў стаяць у вялізнай чарзе
4- 10.04.2025, 15:55
- 11,846

Відэафакт.
Нацыянальная беларуская забава - стаяць у чарзе за чым хочаце - дабралася да хакейных матчаў. У апошнія пару месяцаў матчы на "Мінск-Арэне" і без таго выклікалі нейкі неверагодны ажыятаж, але зараз сітуацыя нагадвае легендарныя "галодныя гульні" за білеты ў тэатр лялек, піша «Онлайнер».
Свежыя чэргі завірусіліся сёння ў TikTok: вось паглядзіце, як менчукі і госці сталіцы стаяць па білеты на гульню "Дынама" супраць чэлябінскага "Трактара", якая адбудзецца 16 красавіка. Пішуць, што такую карціну назіралі ўжо за некалькі гадзін да адкрыцця кас.
Адхапіць квіткі онлайн таксама сёння не так ужо проста. Адразу некалькі беларусаў паскардзіліся, што сайт аператара Ticketpro.by праз наплыў лёг на некалькі гадзін.
У каментарах пад адным з ролікаў нехта здзіўляецца: “А што ўвогуле адбываецца? У мае гады студэнтаў бясплатна вадзілі на хакей, а тут чэргі”. І вось кароткі адказ іншага каментатара: "Вы самі схадзіце на матч "Дынама" і ўсё зразумееце".
Watch on TikTok