Левандоўскі ўвайшоў у топ-3 паводле колькасці галоў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
1- 10.04.2025, 16:10
- 2,960

Нападнік “Барсэлоны” зраўняўся ў гэтым паказчыку з Карымам Бэнзема.
Нападнік "Барсэлоны" Робэрт Левандоўскі вызначыўся дублем у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць "Барусіі" Д (4:0), піша "Трыбуна".
Ён давёў колькасць сваіх галоў у плэй-оф ЛЧ да 34 і зраўняўся ў гэтым паказчыку з Карымам Бэнзема. Больш за забітых мячоў у плей-оф маюць Ліянэль Мэсі (49) і Крыштыяну Раналду (67).
У гэтым сезоне Робэрт вызначыўся 40 галамі і 3 асістамі ў 45 матчах за клуб.