Колькі ў Беларусі інтэрнэт-абанентаў
5- 10.04.2025, 21:12
- 4,468

І колькі трафіку яны спажываюць.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падзяліўся інфармацыяй аб колькасці інтэрнэт-абанентаў у Беларусі на канец 2024 года. Так, усяго ў нашай краіне 13024,7 тысячы абанентаў шырокапалоснага доступу. З іх 11 618,2 фізічных асоб і 1406,5 юрыдычных асоб і ІП. Пры гэтым на кожныя 100 чалавек прыпадае 155 інтэрнэт-абанентаў.
Аб'ём звестак, спажытых абанентамі і карыстальнікамі, падлучанымі да інтэрнэту, складае 8 692 петабайт (8692000000 гігабайт). З іх 1596 Пбайт па бесправадным шырокапалосным доступе і 7096 праз стацыянарны.
Вось на якіх хуткасцях абаненты выходзяць у інтэрнэт. 1768,2 тысячы карыстаюцца інтэрнэтам на хуткасці 100 Мбіт/с і больш. 495,7 тысячы на 30 Мбіт/с - менш за 100 Мбіт/с. 451,8 тысячы на 10 Мбіт/с - менш за 30 Мбіт/с. І 568,5 тысячы – на хуткасці менш за 10 Мбіт/с.
11 875,4 - столькі ў Беларусі абанентаў сетак мабільнай рухомай электрасувязі. Гэта 130 абанентаў на кожныя 100 чалавек насельніцтва.