У Польшчы расце цікавасць да мастацтва
- 11.04.2025, 9:25

Палякі ўсё часцей наведваюць мастацкія галерэі.
Палякі ўсё часцей наведваюць мастацкія галерэі. Са звестак Галоўнай статыстычнай управы Польшчы, колькасць наведвальнікаў выставак летась у параўнанні з 2023 годам павялічылася на 12%, перадае «Польскае радыё».
Летась у Польшчы было арганізавана больш за 4 тысячы 100 выстаў, іх паглядзелі 4,5 мільёна чалавек. Пераважная большасць - гэта польскія экспазіцыі; 248 – міжнародныя выставы, 122 – замежныя. Акрамя таго, польскія мастацкія галерэі арганізавалі 59 выстаў за межамі краіны.
Як па колькасці мастацкіх галерэй, так і паводле колькасці наведвальнікаў лідарамі з'яўляюцца два ваяводствы - Малапольскае са сталіцай у Кракаве і Мазавецкае са сталіцай у Варшаве.
На іх тэрыторыі гэтых ваяводстваў знаходзіцца больш за 35% усіх мастацкіх галерэй краіны, дзе пабывалі амаль 60% наведвальнікаў.
Найменшая колькасць мастацкіх галерэй знаходзіцца ў Апольскім ваяводстве - 2, а найменшая колькасць наведвальнікаў была зарэгістравана ў Любускім ваяводстве - 33,2 тысяч чалавек.
У Польшчы працуе 310 мастацкіх галерэй. Пераважная большасць з іх - дзяржаўныя.