21 красавiка 2025, панядзелак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскай нафты прабіў амаль двухгадовае дно

5
Кошт расейскай нафты прабіў амаль двухгадовае дно

Кошт Urals набліжаецца да крытычнага пункту для бюджэту РФ.

Гандлёвая вайна, распачатая прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, падштурхнула сусветны кошт нафты ўніз. У апошнія дні чэрвеньскія ф'ючарсы на марку Brent прадаюцца ў раёне $62-63 за барэль і нават падалі ніжэй адзнакі $60 даляраў за бочку. Для расейскай жа нафты, якая прадаецца са ніжкамі, сітуацыя выглядае яшчэ больш гаротнай, піша dialog.ua.

Так нізка кошт Urals не падаў амаль два гады

Як пішуць расейскія СМІ са спасылкай на звесткі агенцтвы Argus, 9 красавіка кошт асноўнага расейскага экспартнага гатунку нафты Urals падаў ніжэй за 50 даляраў за барэль. Апошні разам кошт Urals апускаўся ніжэй за гэтую адзнаку ў чэрвені 2023 года.

На базе FOB Прыморск кошт Urals 9 красавіка знізіўся да $47,54 за барэль, тады як днём раней ён складаў $51,14. Аднак ужо 10 красавіка каціроўка вярнулася да $50,35. На базе FOB Новарасійск кошт таксама рэзка падаў - з $ 53,14 да $ 48,39, але затым аднавіўся да $ 51,2.

Дысконт да паўночнаморскага эталона NSD 9 красавіка павялічыўся да $15,1 (Прыморск) і $14,25 (Новарасійск).

Таннела 9 красавіка і расейская марка ESPO, якая экспартуецца праз порт Казьміно. Так, кошт гэтага гатунку падаў да $53,19 з $56,63, але на наступны дзень аднавіўся да $56,47. 7 красавіка кошт ESPO апусціўся ніжэй за ўстаноўленую Захадам коштавую столь на ўзроўні $60 за бочку. Гэта адбылося толькі другі раз з моманту ўкаранення згаданай меры.

Бюджэт РФ не дабірае

Такім чынам, абедзве пералічаныя расейскія маркі прадаюцца коштам значна меншым, чым $69,7 за барэль, якая закладзена ў бюджэт РФ на бягучы год.

З ацэнкі аналітыкаў, зніжэнне коштаў звязана з шэрагам чыннікаў, у тым ліку з новымі гандлёвымі мерамі ЗША, якія выклікалі турбулентнасць на рынках. Акрамя таго, нечаканая пастанова OPEC+ аб рэзкім павелічэнні здабычы нафты з nhfoyz 2025 года ўзмацніла ціск коштfo.

Расейская нафта ў піку: кошт Urals прабіла амаль двухгадовае дно

Кошт расейскай нафты працягвае падаць на фоне зніжэння сусветных коштаў і падзення фондавых рынкаў, выкліканага гандлёвай вайной.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках