У Беларусі пачалі афіцыйна прадаваць кітайскія аўтамабілі Avatr
21- 12.04.2025, 18:53
- 11,968

Стала вядома, колькі яны каштуюць.
На гэтым тыдні ў вёсцы Цна пад Менскам адкрыўся першы афіцыйны дылерскі цэнтр прэміяльнай кітайскай маркі Avatr. Да гэтага часу гэты брэнд увозілі ў краіну паводле паралельнага імпарту.
Як піша av.by, у новым аўтацэнтры прадстаўленыя некалькі мадэляў.
Avatr 11 цалкам электрычны красовер і пакуль адзіны ў лінейцы русіфікаваны і з дададзеным адмыслова для нашага рынку цёплым пакетам у выглядзе падагрэву руля, сядзенняў і лабавога шкла. Кошт пытання – ад 197 тыс. рублёў (больш за $62 тыс.).

Ліфтбэк бізнэс-класу Avatr 12 даступны ў двух гібрыдных і чатырох электрычных варыянтах і каштуе ад 166 тыс. рублёў (крыху менш за $53 тыс.).
Сярэднепамерны красовер Avatr 07 прапануюць як з тэхналогіяй паслядоўнага гібрыда, так і ў цалкам электрычным выкананні. Тут кошт пачынаецца ад 143,5 тыс. рублёў ($45,7 тыс.).
На ўсе мадэлі будзе дзейнічаць гарантыя 120 тысячаў км ці пяць гадоў (што наступіць раней). Аднак абслугоўванне батарэй CATL у аўтамабілях маюць права вырабляць толькі супрацоўнікі самай фірмы. Пакуль у Беларусі такіх адмыслоўцаў няма. Найбліжэйшы цэнтр з кваліфікаваным персаналам знаходзіцца ў Маскве.
Упершыню мадэлі брэнду з'явіліся ў Беларусі на пачатку 2025 года.