Wildberries запускае новы фармат дастаўкі ў Беларусі
5- 14.04.2025, 14:33
- 3,302

Кур'ерскую дастаўку пашырылі за межы Менска.
Маркетплэйс Wildberries пашырае геаграфію сэрвісу кур'ерскай дастаўкі з ПВЗ ва ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Пра гэта распавялі Office Life прадстаўнікі кампаніі.
Кліенты маркетплейса змогуць аформіць паслугу "Кур'ер экспрэс" не толькі ў Менску, але і ў Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні і Магілёве.
Як удакладнілі ў кампаніі, атрымаць тавар з пункта выдачы заказаў аж да дома можна на працягу двух гадзін з моманту замовы. Да таго ж функцыя зараз даступная не толькі на сайце, але і ў мабільным дадатку. Як толькі замова паступае ў ПВЗ, у кліента з'яўляецца адмысловая кнопка выкліку кур'ера. У выніку заказ бясплатна будзе дастаўлены на працягу дзвюх гадзін з моманту выкліку кур'ера або ў выбраны часовы слот.
У кампаніі анансавалі, што працягваюць працаваць над пашырэннем кур'ерскай сеткі і развіццём лагістычных развязанняў. З часам агульны ахоп кур'ерскай дастаўкі ў Беларусі перавысіць 260 гарадоў.
Аб запуску новага фармату дастаўкі ў Беларусі маркетплейс абвясціў у канцы сакавіка.