Трамп чакае «добрых прапаноў» аб замірэнні на фоне ўдараў РФ па мірных украінцах
16- 14.04.2025, 19:52
- 6,692

Аб гэтым прэзідэнт ЗША заявіў падчас сустрэчы з кіраўніком Сальвадора.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чакае «вельмі добрых прапаноў» аб спыненні баявых дзеянняў паміж Украінай і Расеяй.
Як паведамлдяе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Сальвадора Наібам Букеле.
- Я хачу спыніць забойствы. І я думаю, што мы добра рухаемся наперад у гэтым плане. Я думаю, што вельмі хутка ў нас будуць вельмі добрыя прапановы, - заявіў Трамп.
Такая заява Трампа прагучала на фоне жорсткіх удараў Расеі па мірных гарадах Украіны.
Дарэчы, 4 красавіка Расея ўдарыла балістыкай з касетнай баявой часткай па жылым раёне Крывога Рога. Выбух прагрымеў проста ля дзіцячай пляцоўкі. У выніку такога абстрэлу загінулі 19 чалавек, сярод якіх дзевяць дзяцей.
Пры гэтым учора, 13 красавіка, акупанты запусцілі дзве балістычныя ракеты па Сумах. Там ужо вядома, прынамсі, пра 35 загінулых, сярод якіх 11-гадовы хлопчык і 17-гадовы падлетак.