«Як размаўляць са сцяной»: Сікорскі рэзка раскрытыкаваў Вугоршчыну
7- 14.04.2025, 21:01
- 7,530

Будапешт блакуе адкрыццё першага кластара ў перамовах пра ўдзел Украіны ў ЕЗ.
Вугоршчына прадаўжае перашкаджаць вылучэнню сродкаў на падтрымку Украіны з Еўрапейскага фонду міру і блакаваць перамоўны працэс уступлення Украіны ў ЕЗ.
Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, размаўляючы з журналістамі пасля пасяджэння міністраў замежных справаў ЕЗ у Люксембургу. Паводле ягоных словаў, афіцыйны Будапешт блакуе 17-ы пакет санкцый і адкрыццё першага кластара ў перамовах пра ўдзел Украіны ў блоку.
– Ёсць адна краіна – Вугоршчына – якая не мае той маральнай яснасці, якую мы маем праз напады, што ажыццяўляе Пуцін. Я зноў заклікаў Вугоршчыну зняць вета на вылучэнне сродкаў і спыніць блакаванне перамоўнага працэсу. Але гэта ўсё роўна, што гаварыць са сцяной, – падкрэсліў польскі міністр.