23 красавiка 2025, Серада, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інданезія адхрысцілася ад планаў адкрыць расейскую вайсковую базу

3
Інданезія адхрысцілася ад планаў адкрыць расейскую вайсковую базу

Краіна выключыла размяшчэнне самалётаў РФ на сваёй тэрыторыі.

Інданезія зняпраўдзіла паведамленні аб тым, што Расея запытвала дазвол на выкарыстанне авіябазы Манухуа, размешчанай у правінцыі Папуа - самай усходняй частцы краіны. "Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", – заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Інданезіі Фрэга Венас (цытата з Reuters).

Аўстралійская вяшчальная карпарацыя (Australian Broadcasting Corporation, ABC) паведаміла, што міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлес абмеркаваў сітуацыю са сваім інданэзійскім калегам Сьяфры Сьямсаэдзінам. Са слоў Марлеса, Сьямсаэдзін падчас гутаркі даў зразумець, што ніякія расейскія вайсковыя самалёты не будуць размяшчацца на тэрыторыі Інданезіі. "Ён [Сьямсаэдзін] заявіў мне зусім дакладна, што публікацыі аб магчымасці палётаў расейскіх самалётаў з інданезійскай зямлі не адпавядаюць рэчаіснасці", — сказаў міністр.

Папуа размешчаная прыблізна за 1200 кіламетрах на поўнач ад аўстралійскага Дарвіна, дзе на працягу шасці месяцаў у годзе размяшчаюцца ратацыйныя падраздзяленні Корпуса марской пяхоты ЗША. Паралельна ў Аўстраліі мадэрнізуюцца ваенна-паветраныя базы для размяшчэння амерыканскіх стратэгічных бамбавікоў.

Раней абароннае выданне Janes паведаміла аб магчымым вайсковым супрацоўніцтве Расеі і Інданезіі. У матэрыяле сцвярджалася, што Масква зацікаўлена ў доступе да авіябазы Манухуа ў Біяк-Нумфары (Папуа) для размяшчэння далёкамагістральнай авіяцыі. Такая перспектыва выклікала трывогу ў Аўстраліі, паколькі размешчаныя на гэтай базе самалёты змогуць дасягаць аўстралійскага кантынента. Неўзабаве прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанезэ заявіў, што ягоны ўрад чакае тлумачэнняў ад Джакарты наконт меркаванага запыту з боку Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках