У беларускім міністэрстве чакаюць званка з Месяца ці з Марса
4- 16.04.2025, 9:25
- 10,102

Раскрыты «таямніцы» тэлефоннага кода 375.
16 красавіка 1995 года, роўна 30 гадоў таму, Беларусь упершыню выкарыстоўвала свой міжнародны тэлефонны код 375. Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач расказаў, як гэта адбылося.
«У 1960 годзе адно з агенцтваў ААН, якое ў далейшым, дарэчы, стала Міжнародным саюзам электрасувязі, прапанавала ўвесці ўнікальныя коды для кожнай краіны, каб упарадкаваць тэлефанію, якая імкліва развівалася. Так, для Цэнтральнай Паўночнай Амерыкі быў выдадзены код 1, для Еўропы - 3 і 4, а СССР атрымаў код 7, які цяпер належыць Расейскай Федэрацыі», - расказаў Ткач.
Пры набыцці незалежнасці Беларусь далучылася да еўрапейскіх кодаў і атрымала ўласны - 375.
«Цікавы факт: існуе легенда, што першапачаткова было выдадзена 9 кодаў (ад 1 да 9), а 0 пакінулі для будучай міжпланетнай сувязі. Так што калі вам патэлефануюць з кодам 0, магчыма, гэта званок з Марса ці Месяца!» - пажартавалі ў Мінсувязі.