Праезд у прыгарадных аўтобусах Менска падаражэе
2- 19.04.2025, 19:46
- 2,646

Менскі гарвыканкам павысіў тарыфы.
Кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах Менска вырасце - такое рашэнне прыняў Менгарвыканкам, сёння ён апублікаваў на Нацыянальным прававым партале. Тарыфы, якія дзейнічалі з другой паловы красавіка 2022 года, зараз павялічаны на 1 капейку за 1 кіламетр.
Так, паводле новых расцэнак у рэгулярных камунікацыях 1 км праезду будзе каштаваць 11 капеек, у хуткасным - 13 капеек, а ў экспрэсным - 14 капеек. Аб зменах у кошце перавозкі багажу нічога не сказана.