16 траўня 2025, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крэмль хоча правесці «паралель» з 1945-м годам»

6
«Крэмль хоча правесці «паралель» з 1945-м годам»

Палонныя акупанты распавялі аб незвычайным загадзе.

Двое ўзятых у палон у Данецкай вобласці акупантаў далі паказанні аб строгім загадзе расейскім войскам да 9 траўня выйсці на адміністрацыйную мяжу паміж Данецкай і Днепрапятроўскай абласцямі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік тактычнай групы "Вугледар" падпалкоўнік Аляксей Бельскі, паведамляе Армія.

Крэмль хоча правесці «паралель» з 1945-м годам, нібыта «вызваліўшы» так званую «ДНР».

З гэтай мэтай вораг правёў з пачатку красавіка ў зоне адказнасці тактычнай групы «Вугледар» дзве масіраваныя наступальныя аперацыі з прыцягненнем вялікай колькасці танкаў, ББМ, бронеаўтамабіляў і асабовага складу.

Пасля ўдалага разгрому гэтых калон вораг звярнуўся да ўжывання матацыклаў, багі і квадрацыклаў. З дапамогай высокамабільных транспартных сродкаў акупанты шукаюць «шчыліны» ва ўкраінскай абароне, спрабуюць праскочыць да населеных пунктаў з мэтай назапашвання, а таксама атакуюць.

Зрэшты, украінская аэраразведка працуе выдатна, большасць вайскоўцаў РФ знішчаецца яшчэ на пад'ездзе да ўкраінскіх пазіцый. А атаку на матацыклах раскрытыкавалі нават расейскія вайсковыя блогеры, якія расказалі, што выглядала яна калі не карыкатурнай, то вельмі дзіўнай і правальнай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках