У Рыме турысты штурмавалі Калізей праз візіт Вэнса
7- 20.04.2025, 19:04
- 5,516

Прычынай інцыдэнту стала адмена ўсіх экскурсій.
У Рыме дзясяткі замежных турыстаў паспрабавалі прарвацца ўнутр Калізея пасля таго, як аб'ект аказаўся часова закрыты ў сувязі з прыватным візітам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Ды Вэнса. Пра гэта паведамляе італьянская газета La Repubblica.
Прычынай інцыдэнту стала адмена ўсіх экскурсій, запланаваных у суботу 19 красавіка паміж 17.00 і 18.15 (18.00 і 19.15 паводле Менску). Пра гэта загадзя не паведамілі, аднак турыстам паабяцалі поўнае вяртанне сродкаў і магчымасць наведаць Калізей на наступны дзень.
Як піша выданне, турысты з Японіі, ЗША, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Італіі, Кітая, Францыі і Нямеччыны стаміліся чакаць тлумачэнняў і паспрабавалі самастойна прайсці праз агароджы. З білетамі ў руках яны адчынілі турнікеты і падышлі да галоўнай брамы, дзе іх спыніла ахова. Відавочцы паведамілі выданню пра выкрыкі, абурэнне і патрабаванні прапусціць наведвальнікаў унутр.
Калі да месца прыбыла ахова, у тым ліку снайпераў, доступ на тэрыторыю быў канчаткова абмежаваны. Прадстаўнікі музея папрасілі прабачэння ў наведвальнікаў і растлумачылі прычыны закрыцця. Некаторым турыстам трэба было ў гэты дзень з'ехаць з Італіі, што выклікала дадатковую незадаволенасць.