3 траўня 2025, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы тушаць пажар у нацыянальным парку недалёка ад мяжы з Беларуссю

1
У Польшчы тушаць пажар у нацыянальным парку недалёка ад мяжы з Беларуссю

Задзейнічаны вайскоўцы.

У Польшчы другі дзень працягваецца барацьба з пажарам на тэрыторыі нацыянальнага парка на паўночным усходзе краіны, паведамляе RMF24.

Пажар пачаўся ў нядзелю 20 красавіка ў цяжкадаступнай мясцовасці на тэрыторыі Бебжанскага нацыянальнага парку, прыкладна за 50 км ад мяжы з Беларуссю.

У нядзелю плошча пажару складала 60 гектараў, а ў панядзелак пашырэла да 450 гектараў. На гэты час распаўсюджванне агню ўдалося спыніць, але пажар усё яшчэ не кантралюецца. З-за таго, што гэта балоцістая мясцовасць, туды не можа пад'ехаць цяжкая наземная тэхніка пажарных.

З панядзелка да першых каманд пажарна-выратавальнай службы далучыліся гелікаптэры і спецсамалёт. Таксама прыбылі некалькі дзясяткаў калег з Люблінскага ваяводства - курсанты профільнай установы.

"Намаганням пажарных дапамагаюць вайскоўцы, якія задзейнічалі свой дрон для маніторынгу з паветра", - адзначыла прэс-сакратар рэгіянальнай управы пажарна-выратавальнай службы.

Жыхары найбліжэйшых населеных пунктаў атрымалі апавяшчэнне-папярэджанне аб пажары, аднак патрэбы ва эвакуацыі пакуль няма. Ад пажару да бліжэйшых дамоў - блізу 5 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках